Сёння «Хаваншчына» стала тэрыторыяй прыгожых, спрытных, трапных і артыстычных дзяўчат! У Дзень усенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа тут прайшоў II этап праекта "У тыле і на перадавой: подзвіг жанчыны". 9 каманд спаборнічалі ў трапнасці, веданні першай дапамогі, праходзілі квэст "Адзін дзень у партызанскім атрадзе" і здзіўлялі стравамі ў конкурсе "Смак Перамогі". А пачалося ўсё з Усебеларускай хвіліны маўчання і наказу ад начальніка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Юліі Сяўко. Усе каманды ішлі да перамогі плячом да пляча, адстаючы адна ад адной літаральна на некалькі балаў. Інтрыга захоўвалася да апошняга этапа. Дзякуем камандзе за годнае выступленне і згуртаваны камандны дух.





















