23 студзеня 2026г 14-я зімовая абласная Спартакіяда, арганізаваная абласной арганізацыяй прафсаюза сумесна з абласным упраўленнем ЖКГ, сабрала самых актыўных, спартыўных і мэтанакіраваных работнікаў нашай галіны. Удзельнікі з розных куткоў Брэстчыны прыехалі, каб абараніць гонар сваіх прадпрыемстваў. У праграме спаборніцтваў - настольны тэніс, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і більярд. У Спартакіядзе прынялі ўдзел 12 каманд, у тым ліку, і наша каманда. Спартсмены-аматары спаборнічалі ў розных дысцыплінах, дэманструючы высокі ўзровень падрыхтоўкі і сапраўдную волю да перамогі. Па выніках спаборніцтваў у нас 4 прызавыя месцы:
Свергун Сяргей-1 месца ў асабістым заліку па гіравым спорце ў вагавой катэгорыі звыш 90кг
Запольскі Аляксандр - 2 месца ў асабістым заліку па гіравым спорце ў вагавой катэгорыі да 90кг
Бяцько Сяргей - 2 месца ў асабістым заліку па настольным тэнісе
Сергель Аляксандр-3 месца ў асабістым заліку па більярднаму спорту.
Віншуем прызёраў з заслужанай перамогай!!! А ўсім удзельнікам Спартакіяды вялікі дзякуй за ўдзел!