24 кастрычніка 2025г. у г.Брэсце на базе КВУП "Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод" прайшоў V абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў, якія працуюць на спецыяльным аўтатранспарце (аўтамабіль - смеццявоз). У конкурсе прыняў удзел і наш кіроўца Сагановіч Міхась.Конкурс арганізаваны Брэсцкім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання сумесна з БУП "Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі". Конкурс складаўся з двух этапаў. Першы - веданне правілаў дарожнага руху, які праводзіўся па квітках на кампутары. Другі этап - навыкі ваджэння. Конкурс па праверцы навыкаў кіравання аўтамабілем праводзіўся на аўтамабілі маркі МАЗ 490443-390, з бакавой загрузкай і ўключаў праходжанне этапаў: змейка, планка, стоп-лінія, заезд заднім ходам у гараж і перастаноўка кантэйнера для смецця. Пераможцу і прызёрам былі ўручаны кубкі, дыпломы і грашовыя ўзнагароды. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.





















