Вкл/Выкл изображения Шрифт A A A Фон Ц Ц Ц Ц

ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ
ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"

МЕНЮ
16 жніўня адбылася экскурсія па маршруце г.Мінск-мемарыял "Яма"-мемарыял "Востраў мужнасці і слёз"-мемарыяльны комплекс "Трасцянец"-Рубяжэвічы-Сула.
Экскурсія пачалася з наведвання мемарыяла ахвярам гітлераўскага генацыду "Яма". Мемарыял "Яма" збудаваны на месцы аднаго з найбуйнейшых у Еўропе яўрэйскіх гета - у той яго частцы, дзе 2 сакавіка 1942 гітлераўцы знішчылі каля 5 тыс яўрэяў.
Далей экскурсія прадоўжылася наведваннем ВЫСПУ МУЖНАСЦІ І СКОБЫ. Яго другая назва "Востраў слёз". Пабудаваны ў лукавіне ракі Свіслач, побач з Траецкім прадмесцем, гэты мемарыял з'яўляецца данінай памяці беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія ўдзельнічалі ў вайне з Афганістанам 1979-1989 гг.
Незабыўнае ўражанне засталося ад наведвання лагера смерці "Трасцянец" - адна з найбуйнейшых "фабрыка смерці" на акупаванай тэрыторыі Еўропы, нацысцкі лагер у наваколлях былой вёскі Малы Трасцянец (цяпер г. Мінск), самае буйное месца масавага знішчэння мірных жыхароў Беларусі, а таксама ўдзельнікаў антыфашысцкай падпольнай барацьбы і партызанскага руху, вязняў Мінскага гета, савецкіх ваеннапалонных і яўрэйскага насельніцтва, дэпартаванага іх Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, у перыяд з 1941 па 1944 гады. Па колькасці ахвяр мінскі Трасцянец уваходзіць у лік васьмі самых вядомых месцаў масавага знішчэння людзей перыяду Другой сусветнай вайны. На падставе архіўных звестак устаноўлена, што ў лагеры смерці Трасцянец загінулі больш як 546 тыс. чалавек.
У цэнтры невялікага аг. Рубяжэвічы размешчана архітэктурная "жамчужына" - неагатычны касцёл Святога Юзафа пачатак 20 стагоддзя. У храме знаходзіцца ікона Маці Божай Вастрабрамскай, падораная маці Янкі Купалы, а таксама арган на 820 трубак, прывезены з Вільні ў 1928 годзе.
І завяршылася экскурсія ў парку гісторыі "Вялікае княства Сула". дзе можна здзейсніць шпацыр на караблі варагаў – Драккары, пакатацца ў брычцы, убачыць тэатралізаваны паказ беларускай батлейкі, наведаць мноства музейных экспазіцый.
На тэрыторыі Парка нібы трапляеш у іншы свет! Старадаўнія пабудовы з каменя, дагледжаныя сцяжынкі, прыгожая прырода.




Кантакты

Адрас: 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 60 год Кастрычніка, 2

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Тэлефоны:
Прыёмная, факс - 9-14-67,
Бухгалтэрыя - 9-31-01,
Бухгалтэрыя квартплаты - 9-03-03 (шматканальны),
Аддзел кадраў - 3-18-67

Дыспетчарская (аварыйная служба) - 115
Гарачая лінія-9-14-67

Электронная пошта: jkh@ivc.by
Канал в Телеграм: https://t.me/ivacjkh

Вышэйстаячыя арганізацыі

Мы ў Сацсетках

ДУВП
"Iвацэвiцкая ЖКГ"
@ivacjkh
БАУП
"Ўпраўленне ЖКГ"
@ugkhbrest
© 2026 ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
Design by Sever-IT