13 жніўня 2025 года ў актавай зале прадпрыемства адбылася сустрэча прадстаўнікоў калектыву ГУПП «Івацэвіцкая ЖКГ» з намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама Пархомік Марыяй Ільінічнай і галоўным спецыялістам аддзела пенсій і дапамог Шурко Аленай Васільеўнай.У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб добраахвотным накапляльным пенсійным страхаванні і пенсійным забеспячэнні ў адпаведнасці з дзеючым пенсійным заканадаўствам.













