Буйнагабарытныя адходы (старая мэбля, буйнагабарытныя адходы бытавой тэхнікі) вывозяцца пасля аплаты транспартных паслуг па папярэдняй заяўцы (тел.6-01-24; 31-7-97). Заяўнік арганізуе пагрузку адходаў у транспарт. Можна самастойна прывезці такія адходы на палігон ТКО г. Івацэвічы (на поўдзень ад в. Міхнавічы) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 і на прыёмны пункт г.п.Целяханы, вул. Лугавая, 15 у працоўныя дні з 8.00 да 17.00.
Звяртаем вашу ўвагу, што згодна з п. 16 санітарных норм, правілаў і гігіенічнага нарматыву «Гігіенічныя патрабаванні да зместу тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый» складзіраванне буйнагабарытнага смецця (раслінныя адходы, галінкі, мэбля, бытавая тэхніка і інш.) на тэрыторыі, якая прылягае да кантэйнернай пляцоўкі, забараняецца.
Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, згодна з артыкулам 21.14. «Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь», прадугледжаны штраф у памеры да пяці базавых велічынь.
Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, згодна артыкула 15.63. «Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь» цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь
Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці, згодна з артыкулам 15.30 «Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь» цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.
Будаўнічыя адходы (не дапускаецца змешванне драўняных адходаў з адходамі мінеральнага паходжання: бой цагляны, бетонны, жалезабетонны, блокі) вывозяцца па папярэдняй заяўцы (тел.6-01-24; 31-7-97). Заяўнік арганізуе пагрузку адходаў і аплачвае транспартныя расходы згодна прэйскуранта. Самастойна прывезці адходы ад выканання рамонтна-будаўнічых работ можна на пляцоўку будаўнічых адходаў палігона ТКО г. Івацэвічы (на поўдзень ад в. Міхнавічы) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 і на пляцоўку будаўнічых адходаў г.п.Целяханы, вул. Лугавая, 15 у працоўныя дні з 8.00 да 17.00.
Арганічныя часткі камунальных адходаў, прыгодныя для кампаставання (арганічныя адходы кухні, раслінныя адходы, арганічныя адходы ад утрымання жывёлы і іншыя), павінны па магчымасці кампаставаць на зямельных участках, аддадзеных або перададзеных для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і (або) агародніцтва.
Пры санітарнай ачыстцы населеных пунктаў у спецтэхніку не прымаюць адходы ад абрэзкі (рубкі) зялёных насаджэнняў, адходы ад абслугоўвання зямельных участкаў. Пры немагчымасці кампаставання, або утварэння вышэйпаказанных адходаў у вялікіх аб'ёмах ўласнікі могуць самастойна вывезці іх (не дапускаецца змешванне з іншымі адходамі) на палігоны ТКО г. Івацэвічы і г.п. Целяханы.











